Аб прадпрыемстве
Навіны
Навуковая дзейнасць
Прадукцыя
Паслугі
Арэнда
Вакансіі
Адно акно
Кантакты
ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» працягнуў акцыю «Беларускі глюкометр», якая пачалася ў кастрычніку 2017 г., да 1 красавіка 2019 г.
За час правядзення акцыі ўладальнікамі глюкометра сталі больш за 650 чалавек, з якіх больш за 600 — інваліды па цукровым дыябеце розных груп.
Падчас дзеяння акцыі вы можаце набыць глюкометры і тэст-палоскі «Глюкосен» па зніжанай цане па адрасе: г. Мінск, вул. Кіжаватага, 86-2. Кошт глюкометра складае 5 руб., а тэст-палоскі — 7 руб.
Наша прадукцыя таксама рэалізуецца ў крамах УП «Белмедтэхніка», дзе глюкометр «ІРМА» каштуе 6 руб., а тэст-палоскі «Глюкосен» у колькасці 30 шт. — 9 руб.
У рамках акцыі «Беларускі глюкометр» прадугледжана не толькі рэалізацыя прадукцыі па зніжаных цэнах, але і ўручэнне тэст-палосак у рэкламных мэтах пакупнікам глюкометраў з серыйнымі нумарамі 170700, 170720, 170740, 170760, 170780, 170800, 170820, 170840, 170860.
Нагадаем, што калі вы з’яўляецеся хворым на цукровы дыябет 1, 2 або 3 групы інваліднасці і маеце абмежаванні па стане здароўя для самастойнага наведвання нашага інстытута або УП «Белмедтэхніка», тэлефануйце па нумарах (017) 398 24 80, (017) 398 30 13, МТС (033) 333 95 22. Нашы спецыялісты даставяць вам прыбор або тэст-палоскі ў узгоднены час без дадатковай платы за дастаўку, растлумачаць правілы карыстання прыборам і акажуць іншыя неабходныя кансультацыі па дадзеным пытанні.
