Навіны

27 апреля 2018

ААТ «Мінскі навукова-даследчы інстытут радыёматэрыялаў» аказвае паслугі па механічнай апрацоўцы матэрыялаў. Магчымасці станкоў МНІІРМ дазваляюць апрацоўваць большасць відаў металаў і іх сплаваў, напрыклад: латунь, алюміній, тытан, медзь, бронзу, нержавеючую і вугляродзістую сталь і інш.

Screenshot_2.pngУчастак механічнай апрацоўкі металаў МНІІРМ абсталяваны цэнтрамі з праграмным кіраваннем:

1. Вертыкальна-фрэзерны апрацоўчы цэнтр з ЧПУ, 4-каардынатны DMC 635V, з дакладнасцю пазіцыянавання +/-0,01 на 300 мм;

2. Вертыкальна-фрэзерны цэнтр з ЧПУ Eco-Center (KNUTH) Eco CENTER-350 з дакладнасцю пазіцыянавання +/-0,05 на 300 мм;

3. Такарна-рэвальверны апрацоўчы цэнтр з ЧПУ мадэлі T200 CNC Fanus Oi TD з дакладнасцю пазіцыянавання +/-0,005 на 300 мм і паўтаральнасцю 0,005 мм.

Важнай адметнасцю паслуг МНІІРМ з’яўляецца магчымасць апрацоўкі дэталяў невялікімі партыямі.

У МНІІРМ адработана тэхналогія механічнай апрацоўкі матэрыялаў з дакладнасцю шостага квалітэта і шурпатасцю паверхні Ra 1,6.

Таксама вы можаце замовіць паслугі па нанясенні пакрыццяў на апрацаваную паверхню дэталяў. Заказваючы комплекс паслуг, вы эканоміце час і атрымліваеце якасна выкананыя работы.

Азнаёміцца з паслугамі па нанясенні пакрыццяў вы можаце па спасылцы тут.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з фрэзернымі і такарнымі работамі, звяртайцеся па тэлефонах +375 17 398 30 13, МТС +375 33 333 95 22 або па электроннай пошце marketing@mniirm.by