ААТ «МІНСКІ НДІ РАДЫЁМАТЭРЫЯЛАЎ»
Навіны
20 мая 2015
ААТ «Мінскі навукова-даследчы інстытут радыёматэрыялаў» з 1995 г. працуе ў сферы распрацоўкі і вытворчасці медыцынскіх вырабаў, у тым ліку для кіслародатэрапіі.
ІК 33 (далей — інгалятар), ТУ ВУ 100428401.207–2010, зарэгістраваны Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйнае пасведчанне ІМ-7.96811/1101).
Інгалятар прызначаны для правядзення экстраннай інгаляцыі кіслародна‑паветранай сумессю пры аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Таварыства з’яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь вытворцам дадзенай прадукцыі. Пры гэтым ІК 33 — годны прыклад імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая пераўзыходзіць па сваіх тэхнічных і эксплуатацыйных характарыстыках замежныя аналагі, што маюцца на беларускім рынку.
ІК 33 карыстаецца ўстойлівым попытам у спажыўцоў, перш за ўсё ў работнікаў брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, дзякуючы сваёй надзейнасці і зручнасці ў працы.
У цяперашні час практычна кожная другая брыгада хуткай дапамогі ў Беларусі аснашчана ІК 33.
Кіслародны інгалятар, які выпускаецца Таварыствам, мае шэраг эксплуатацыйных характарыстык, што выгадна адрозніваюць яго ад вырабаў падобнага роду:
1. Рэдукцыйны клапан забяспечвае плаўную рэгуляцыю расходу кіслароду ў межах ад 5 да 15 л/мін, з дакладнасцю падтрымання ±1 л/мін;
2. Арыгінальны эжэктар забяспечвае падачу пацыенту 3 тыпаў кіслародна‑паветранай сумесі з утрыманнем кіслароду адпаведна (50±10), (70±10) і (90±)%аб;
3. Інгалятар абсталяваны фільтрам абароны органаў дыхання, што асабліва актуальна пры выкарыстанні яго ў экстранных сітуацыях пры павышаным узроўні забруджвання паветра механічнымі часціцамі;
4. Транспартна‑эксплуатацыйная сумка мае жорсткі каркас па перыметры і дадатковы клапан, які дазваляе аператыўна без расшпільвання сумкі выкарыстоўваць апарат пры транспарціроўцы хворых.
Таварыства таксама ажыццяўляе сэрвіснае абслугоўванне медыцынскіх вырабаў, прадастаўляе бясплатныя кансультацыі па іх выкарыстанні.
Кіслародны інгалятар замаўляйце па тэлефонах (017) 398 24 80, МТС (033) 333 95 22, або па электроннай пошце marketing_mm@mail.ru.
Таварыства гатова разгледзець усе магчымыя варыянты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.