Навіны

29 августа 2018

Нанясенне металізацыі і рэзістыўных слаёў метадам магнетроннага напылення

ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» аказвае паслугі па нанясенні металічных плёнак з тугаплаўкіх і рэзістыўных металаў (РС-3710, РС-5406, Mo, V, Cr, Ni, Cu, NiCr/V/Ni, Ni-Au) метадамі магнетроннага напылення.

Наяўнае абсталяванне і вопыт спецыялістаў дазваляюць у працэсе напылення забяспечваць высокую паўтаральнасць электрафізічных параметраў атрыманых рэзістыўных плёнак.

Напыленне выконваецца на падкладах з сіталу і полікора памерам 48×60 мм, а таксама на падкладах з арсеніду галію і крэмнію дыяметрам да 100 мм.

Напыленне-2.jpg

Напыленне-3.jpg


Для рэалізацыі дадзенай аперацыі прымяняецца ўстаноўка VSE-PVD-DESK-PRO.

Перавагі выкарыстання такой устаноўкі:

- мінімізаваны дыяметр нераспыляемай цэнтральнай часткі магнетрона;

- простата выкарыстання спалучаецца з высокай якасцю атрыманых пакрыццяў;

- высокая паўтаральнасць вынікаў дазваляе атрымліваць серыі ўзораў з зададзенымі ўласцівасцямі.


Паслугамі МНІІРМ у частцы нанясення металічных плёнак метадамі магнетроннага напылення карыстаюцца як арганізацыі і прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ААТ «Мінскі навукова-даследчы прыборабудаўнічы інстытут» (МНІПІ), ААТ «Канструктарскае бюро “Дысплей”», Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», так і шэраг прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі.

Перавагамі супрацоўніцтва з МНІІРМ па паслугах напылення плёнак з тугаплаўкіх і рэзістыўных металаў з’яўляюцца:

- мабільнасць;

- аператыўнасць выканання заказу;

- высокая якасць;

- прадастаўленне паслуг па вырабе гібрыдных плат.

 

Па ўсіх пытаннях, звязаных з напыленнем металічных плёнак і вырабам плат, звяртайцеся па тэлефонах +(375 17) 398-30-13, МТС: +(375 33) 333-95-22 або па электроннай пошце marketing@mniirm.by.

МНІІРМ гатовы разгледзець усе магчымыя варыянты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.