ААТ «МІНСКІ НДІ РАДЫЁМАТЭРЫЯЛАЎ»
Навіны
11 мая 2026
Восьмага мая ў ААТ «МІНСКІ НДІ РАДЫЁМАТЭРЫЯЛАЎ» адбылася знакавая падзея – выязная экскурсія Дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да свята Дня Перамогі.

Перад калектывам прадпрыемства выступіў дырэктар музея Сяргей Азаронак, які расказаў пра гераічную барацьбу беларускіх партызанскіх атрадаў і важнасць патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
Супрацоўнікі прадпрыемства змаглі не толькі паслухаць цікавую лекцыю, але й убачыць сапраўдныя музейныя экспанаты, якія прывезлі спецыялісты музея. Прадстаўленыя экспанаты – асабістыя рэчы байцоў, зброя і ўзнагароды – дазволілі глыбей акунуцца ў атмасферу ваеннага часу і дакрануцца да гісторыі.

Праведзеная сустрэча, прымеркаваная да Дня Перамогі, выклікала жывую цікавасць у супрацоўнікаў і стала значнай падзеяй у жыцці прадпрыемства.