Аб прадпрыемстве
Навіны
Навуковая дзейнасць
Прадукцыя
Паслугі
Арэнда
Вакансіі
Адно акно
Кантакты
1 красавіка 2026 года ў ААТ «МІНСКІ НДІ РАДЫАМАТЭРЫЯЛАЎ» (МНДІРМ) адбылася нарада, прысвечаная пытанням падрыхтоўкі кадраў і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з арганізацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Пекуцька П.М., прарэктар па навуковай рабоце Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Інфарматыкі і Радыёэлектронікі Стэмпіцкі В.Р., аспіранты і магістранты кафедры «мікра- і нанаэлектронікі», дырэктар МНДІРМ Кернасоўскі Ю.М., кіраўнікі ключавых падраздзяленняў МНДІРМ.
У ходзе нарады абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі студэнтаў у галіне ЗВЧ і мікраэлектронікі, пашырэння ўзаемадзеяння па выкананні сумесных НДР і ДКР для стварэння новай інавацыйнай прадукцыі ў інтарэсах прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, а таксама пытанні арганізацыі практыкі студэнтаў.
Для аспірантаў і магістрантаў БДУІР праведзена экскурсія па навуковых лабараторыях і вытворчых участках, дзе госці падрабязна азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і распрацоўкамі МНДІРМ.
