Сістэма маніторынгу метану ў крытычных кропках на борце аўтамабіля

Система мониторинга метана в критичных точках на борту автомобиля

НАЗНАЧЭННЕ

Сістэма прызначана для маніторынгу CH4 (метану) ў крытычных кропках аўтамабіля:

  • у маторным адсеку;
  • у месцах усталявання газавых балонаў;
  • у адсеку перадпускавых вадкасных падагравальнікаў рухавіка;
  • ля рэдуктараў газавых балонаў і інш.

Сістэма ўяўляе сабой мікрапрацэсарную модульную тэлеметрычную прыладу, якая складаецца з блока маніторынгу і пяці датчыкаў CH4 (метану).

Маніторынг канцэнтрацыі газа ажыццяўляецца ў наступных кропках аўтамабіля:

  • маторны адсек – 1 датчык;
  • адсек вадкаснага падагравальніка дызельнага рухавіка – 1 датчык;
  • рэдуктар – 1 датчык;
  • асноўныя балоны – 2 датчыкі.

ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ

Апісанне параметру

Норма

Намінальнае напружанне, В 24
Дыяпазон працоўнага напружання, В 19 – 32
Ток спажывання, А, не больш 1.2
Дыяпазон кантролю канцэнтрацыі, % да 50% НКРП
Парогі спрацоўвання сістэмы: 1-ы парог – 10% НКРП
2-і парог – 20% НКРП
Мяжа дапушчальнай адноснай хібнасці вымярэння канцэнтрацыі, %, не больш 20
Час рэакцыі сістэмы, с, не больш 5

Заўвага: НКРП – ніжняя канцэнтрацыйная мяжа распаўсюджвання полымя (узгарання).

Асаблівасцю сістэмы з’яўляецца праца датчыка CH4 у шырокім дыяпазоне тэмператур ад –50 да +95 °C дзякуючы выкарыстанню спецыяльнай сістэмы астуджэння і падагрэву аптычнага сенсара. Адкрытая архітэктура сістэмы і наяўнасць двух інтэрфейсаў CAN забяспечваюць лёгкую адаптацыю сістэмы да патрабаванняў заказчыка з улікам розных сфер прымянення.

Вярнуцца назад