Аб прадпрыемстве
Навіны
Навуковая дзейнасць
Прадукцыя
Паслугі
Арэнда
Вакансіі
Адно акно
Кантакты
НАЗНАЧЭННЕ
Сістэма прызначана для маніторынгу канцэнтрацыі СО і СО₂ у кабіне кіроўцы. Крыніцай СО з’яўляецца выхлапная сістэма рухавіка ўнутранага згарання. Чадны газ трапляе ў пасажырскі адсек пры праблемах у выхлапной сістэме. Высокая канцэнтрацыя газа можа быць смяротнай. Датчыкі СО₂ актуальныя для маніторынгу ўцечак у сістэмах астуджэння.
Сістэма заснавана на селектыўных датчыках СО і СО₂ з блокам маніторынгу канцэнтрацыі названых газаў.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
| Апісанне параметру | Норма |
|
Дыяпазон кантролю канцэнтрацыі, мг/м³: – СО – СО₂ |
не больш 200 не больш 20000 |
|
Мяжа дапушчальнай адноснай хібнасці вымярэння канцэнтрацыі, %, не больш: – СО – СО₂ |
20 20 |
|
Час рэакцыі сістэмы, с, не больш: – СО – СО₂ |
10 20 |
| Магутнасць, Вт, не больш | 10 |
| Выкарыстаны інтэрфейс | RS232 або CAN-BAS па SAE J1939 |
АПІСАННЕ
Адкрытая архітэктура дазваляе наладжваць сістэмы для розных умоў выкарыстання па колькасці і тыпу датчыкаў, габарытах, метадзе апрацоўкі, перадачы інфармацыі, кошце і інш.
Выкарыстанне датчыкаў СО і СО₂ дазваляе папярэдзіць узгаранне на ранняй стадыі (напрыклад, пры пашкоджанні ізаляцыі кабеля).
Сістэма можа быць абсталявана датчыкамі вільготнасці, тэмпературы і інш., калі неабходна.
Канструкцыя сістэмы дазваляе хутка і лёгка замяняць датчыкі (як замена лямпачкі), мае магчымасць самадыягностыкі і аператыўна ўзаемадзейнічае з камп’ютарамі для апрацоўкі інфармацыі.
