«Сістэма маніторынгу чаднага і вуглякіслага газаў у крытычных кропках на борце аўтамабіля

Система мониторинга угарного и углекислого газов в критичных точках на борту автомобиля

НАЗНАЧЭННЕ

Сістэма прызначана для маніторынгу канцэнтрацыі СО і СО₂ у кабіне кіроўцы. Крыніцай СО з’яўляецца выхлапная сістэма рухавіка ўнутранага згарання. Чадны газ трапляе ў пасажырскі адсек пры праблемах у выхлапной сістэме. Высокая канцэнтрацыя газа можа быць смяротнай. Датчыкі СО₂ актуальныя для маніторынгу ўцечак у сістэмах астуджэння.

Сістэма заснавана на селектыўных датчыках СО і СО₂ з блокам маніторынгу канцэнтрацыі названых газаў.

ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ

Апісанне параметру Норма
Дыяпазон кантролю канцэнтрацыі, мг/м³:
– СО
– СО₂
не больш 200
не больш 20000
Мяжа дапушчальнай адноснай хібнасці вымярэння канцэнтрацыі, %, не больш:
– СО
– СО₂
20
20
Час рэакцыі сістэмы, с, не больш:
– СО
– СО₂
10
20
Магутнасць, Вт, не больш 10
Выкарыстаны інтэрфейс RS232 або CAN-BAS па SAE J1939

АПІСАННЕ

Адкрытая архітэктура дазваляе наладжваць сістэмы для розных умоў выкарыстання па колькасці і тыпу датчыкаў, габарытах, метадзе апрацоўкі, перадачы інфармацыі, кошце і інш.

Выкарыстанне датчыкаў СО і СО₂ дазваляе папярэдзіць узгаранне на ранняй стадыі (напрыклад, пры пашкоджанні ізаляцыі кабеля).

Сістэма можа быць абсталявана датчыкамі вільготнасці, тэмпературы і інш., калі неабходна.

Канструкцыя сістэмы дазваляе хутка і лёгка замяняць датчыкі (як замена лямпачкі), мае магчымасць самадыягностыкі і аператыўна ўзаемадзейнічае з камп’ютарамі для апрацоўкі інфармацыі.


Вярнуцца назад